image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Прафілактыка ў сельскай мясцовасці

716

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы!" работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС накіраваліся для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў у сельскія населеныя пункты раёна.

Гэтыя месцы былі абраны не выпадкова. Лета -- гэта час адпачынкаў, канікул і добрага надвор'я, таму большасць людзей з'язджаюць з горада ў вёскі, каб папрацаваць на сваіх дачных участках. Таксама бацькі ў вёсках пакідаюць на канікулярны перыяд сваіх дзяцей, таму там колькасць жыхароў павялічваецца разам з рызыкай узнікнення пажараў.

Каб папярэдзіць узнікненне ўзгаранняў у сельскай мясцовасці, работнікі аддзела з дапамогай сігнальна-размаўляючай прылады службовага аўтамабіля даводзяць жыхарам вёсак асноўныя правілы пажарнай бяспекі, нагадваюць пра патрабаванні, якія неабходна выконваць пры развядзенні вогнішчаў, аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, карыстання саматужнымі печамі, і адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне гэтых патрабаванняў.

Яшчэ адна эфектыўная мера прафілактыкі -- гэта інфармаванне жыхароў праз аб'екты гандлю. Так, пакупнікам аўталавак ратавальнікі ў навучальнай форме нагадалі правілы бяспекі, а з рук прадаўцоў жыхары вёсак атрымлівалі наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.

Не засталіся ўбаку і пытанні захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пакіданне дзяцей без нагляду. На гэта таксама падчас прафілактычных мерапрыемстваў акцэнтавалі ўвагу ратавальнікі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть