image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лельчыцы. З бяспекай да дзяцей

518

Здавалася толькі дзеці пакінулі школьныя парты, па-сапраўднаму адчулі атмасферу лета, а надзвычайныя сітуацыі з удзелам непаўналетніх працягваюць адбывацца. Але выратавальнікі ў рамках акцыі " Канікулы без дыму і агню!" у самых разнастайных формах нагадваюць дзецям аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі і асноў бяспекі жыццядзейнасці ў летні перыяд.

Работнікі Лельчыцкага раённага аддзела па НС наведалі дзіцячы сад, дзе нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін на вуліцы і дома, у лесе, на вадаёме і, нават, у самім саду.
Выратавальнікі правялі конкурсы, віктарыны, інтэрактыўныя гульні, прадэманстравалі навучальны мультфільм «Чароўная кніга». Асабліва дзецям спадабалася адпрацоўваць навыкі выкліку службы варатавання па нумару 101 або 112. А таксама вялікую цікаўнасць атрымала даміно бяспекі, складаючы якое дзеці не толькі гулялі, але і вывучалі знакі пажарнай бяспекі.

Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть