image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Бяспеку без межаў!

1069

Гомельскія ратавальнікі пастаянна ўжываюць новыя спосабы данясення да людзей інфармацыі прафілактычнага характару, накіраваныя на папярэджанне розных надзвычайных сітуацый і змяненні светапогляду да бяспекі ў цэлым.  

На гэтым тыдні ў ходзе акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС наведалі месца, дзе захоўваецца шмат цікавых і пазнавальных кніг - бібліятэку. Так, сумесна з персаналам бібліятэкі «Бураціна» быў аформлены куток бяспекі пад назвай «Бяспека усім патрэбна», на паліцах якога з'явіліся часопісы і кніжкі аб правілах бяспекі жыццядзейнасці. Хлопцы ж, атрымаўшы на рукі упадабаную кніжку, дапоўняць свае веды правіламі бяспекі з дапамогай буклетаў ад МНС, ўкладзеных у яе.

Яшчэ адным месцам, дзе з'явіліся карысныя буклеты «Не пакідайце дзяцей адных!» сталі аптэкі горада Гомеля. Цяпер, грамадзяне, прыйшоўшы ў аптэку і чакаючы сваёй чаргі, змогуць вывучыць правілы пажарнай бяспекі ля інфармацыйных стэндаў, а таксама атрымаць буклеты карысных парад ад МНС з рук фармацэўта разам з набытымі лекамі.

МНС нагадвае: Не пакідайце дзяцей адных! Навучайце іх бяспекі, расказвайце аб небяспечных месцах для гульняў і будзьце для дзяцей прыкладам!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть