image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

26 красавiка – дзень чарнобыльскай трагедыi. У душы пралегла чорная мяжа

568

Красавік 1986 прынёс вялізную чорную бяду беларусам, украінцам, расіянам. Ды і ўвогуле гэта бяда адгукнулася рэхам для ўсяго свету. Радыяцыйныя аблокі расцягнуліся на тысячы кіламетраў і ўсё ж 75% радыяцыйных выкідаў накрылі менавіта Беларусь.

Чарнобыль. Гэта тэма для абмеркавання першыя гады была пад забаронай. Інфармацыі было зусім мала. Людзі ў поўнай меры не разумелі, ад чаго іх “ратуюць”, высяляюць у “чыстыя зоны”. Тыя, хто апынуўся ў самым пекле, не жадалі кідаць свае сядзібы, нажытае “дабро”, але мусілі гэта зрабіць, ехаць на чужыну і будаваць сваё жыццё наноў. 
Найгоршая доля выпала на плечы тых, хто ў першыя гадзіны  аварыі быў на ліквідацыі пажару. Ды і ў наступныя гады шмат байцоў і “грамадзянскіх” “наеліся” радыяцыі, выконваючы свой службовы абавязак перад Айчынай. 
Наш зямляк Аляксандр Рудзько таксама быў у забруджанай зоне. Як падлічыў мужчына, выязджаючы на тушэнне шматлікіх пажараў у “зону”, з 1987 па 1989 гады ў агульным ён знаходзіўся там 1 год 6 месяцаў і 20 дзён.

Фото496.jpg
– Я карэнны “петрыковец”, – пачаў Аляксандр Васільевіч. – Нарадзіўся 4 снежня 1964 года.
У 1982 годзе скончыў другую гарадскую сярэднюю школу і паехаў у Ліепаю паступаць у мараходную школу. Такіх школ, скажу я, было на прасторы Саюза ўсяго тры. У іх рыхтавалі электрыкаў, машыністаў і іншых майстроў для ваенна-марскога флоту. 
Пасля заканчэння мне трэба было адпрацаваць тры гады. Накіравалі ў Азербайджан. Хадзіў у мора, а пазней прайшоў усю Волгу. Гэта асобная гісторыя. Недарма ў песнях спявалі пра Волгу: яна такая неабсяжная! Але ў некаторых месцах бывала як ручай, гразь, ды толькі. Пакаштаваў я шматлікай рыбы: асётра, бялугу – ой, і смачная яна!
Пажарная ахова стала ваенізаванай з 1994 года, а дагэтуль мы належалі Міністэрству ўнутранных спраў. Свой працоўны шлях выратавальніка пачынаў у Хойніках байцом (была такая пасада). Працаваў пазней і аператыўным дзяжурным, начальнікам варты. Дарэчы, і на выслугу пайшоў з пасады начальніка варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці горада Петрыкава ў званні капітана.
Калі ўзгадаць забруджаную зону, то шмат усплывае ў памяці, тое і не трэба варушыць. Скажу адно: дэзінфекцыя супраць урана – гэта нішто. Вось абмывалі тэхніку, на якой мы ездзілі і тушылі пажары, з дапамогай спецыяльных хімічных сродкаў. Пакуль машына была пакрыта вадой, то ўзровень радыяцыі сцерпны, а калі высыхала, то зашкальвалі дазіметры.
Было дзіка бачыць вуліцы вёсак, выселеныя напалову. Недзе хаты пуставалі і тут жа дзеці бегалі і зрывалі яблыкі з дрэваў, елі іх. Гэта ўсё цяжка ўзгадваць!
Што да ільгот па артыкуле № 20 Закона “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”, а я пасведчанне ліквідатара атрымаў менавіта па гэтым артыкуле, то на сёння мне даплачваюць крыху, а пенсія мая ў агульным– 450 рублёў.
Я ўжо дзесяць гадоў на пенсіі. Работу пастаянную знайсці цяжка, ды і дома хапае клопатаў. Рамонт за год зрабіў у доме. Кажу жонцы, калі яна пачынае сварыцца са мной, што я не лайдак. Вунь пліткі адной паклаў у доме 80 м.кв, падлогу “заліўную” зрабіў. Лічы, зэканоміў на гэтым некалькі тысяч “зялёнымі”. Рабіў сам, наймаць нікога не трэба было. Усё ж няблага канечне было б пастаянны заробак мець.
Жонка Алена працуе прыбіральшчыцай на ГАКу, там жа і сын Аляксей заняты на будоўлі. Дачка Таццяна цяпер у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за другім дзіцям. Так, у нас трое ўнукаў, і ўсе хлопцы.
Жыццё ўдалося, але шмат чаго ў ім складанага і незразумелага. Пайшлі з жыцця ўжо бацькі. У Петрыкаве  пражывае мой старэйшы брат, ён працуе вадзіцелем у галіне сувязі.
З прыемным хваляваннем узгадваю сваіх былых саслужбоўцаў, з кім працаваў і каго няма ўжо ў жывых. Гэта былы начальнік Леанід Новік. Цудоўны быў чалавек! Год таму раптоўна пайшоў з жыцця мой сябра Генадзь Маханкевіч…
Цяжка ўявіць, што давялося перажыць у тыя часы маладым хлопцам, якіх накіроўвалі ў невядомасць. Ніхто не ведаў, які ўрон нанясе гэта здароўю, жыццю, але трэба было ехаць і выконваць пастаўленую задачу. 
Шчыры дзякуй усім, хто быў на ліквідацыі наступстваў гэтай страшнай аварыі. Няхай загойваюцца вашы шрамы на сэрцах, што засталіся ад тых падзей. Чацвёрты дзясятак пайшоў з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. І беларусы не забудуцца пра тую “гарачую” вясну і гады адаптацыі пасля аварыі. Моцнага ўсім здароўя, беражыце сябе і тых, хто побач з вамі!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть