- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Хойнікі. Рэйды працягваюцца.
Работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня актыўна праводзяць работу, накіраваную на папярэджанне пажараў па прычыне выпальвання сухой расліннасці ў населеных пунктах Хойніцкага раёна і горада Хойнікі.
Выратавальнікі падрабязна даводзяць інфармацыю грамадзянам аб недапушчальнасці спальвання сухой расліннасці, аб дзеянні забароны на наведванне лясоў, нагадваюць аб мерах бяспекі пры звароце з адкрытым агнём і адначасова папярэджваюць аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні дзеючага заканадаўства. Зрэшты, на першы раз справа можа скончыцца і простым папярэджаннем. Аднак не варта забываць, што толькі ў год у свеце з-за чалавечай бестурботнасці адбываецца да 300 тысяч пажараў.
Пры гэтым былі агучаны найбольш рэзанансныя, нярэдка з чалавечымі ахвярамі, прыклады пажараў з-за масавага выпальвання сухой расліннасці. На памяць аб сустрэчы жыхары весак і гораду таксама атрымалі адпаведную друкаваную прадукцыю МНС.