image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Каб не было бяды

790

Нягледзячы на пахаладанне, грамадзяне Петрыкаўскага раёна працягваюць наводзіць парадак на сваіх прысядзібных участках. Хтосьці гэта робіць, выконваючы ўсе правілы бяспекі, а хтосьці нядбайна падыходзіць да адказнай справы: спальвае смецце паблізу дома, выпальвае сухую траву і часцяком дадзеныя дзеі прыводзяць да сумных наступстваў. Падпальшчык не ацэньвае сітуацыю, агонь распаўсюджваецца даволі хутка і на сваім шляху нічога не шкадуе. Полымя знішчае не толькі леташняе смецце, траву, але і прыдамавыя пабудовы, жылыя дамы, а часам і чалавечае жыццё.

Каб папярэдзіць падобныя трагедыі, работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па НС, праводзяць прафілактычную працу з насельніцтвам. Так ратавальнікі адправіліся ў рэйд у населеныя пункты Белановічы, Слінкі, Аціркі, Конкавічы. У выніку рэйду з мясцовымі жыхарамі правялі прафілактычныя гутаркі па папярэджанні палаў травы, уручылі тэматычныя буклеты, прывялі трагічныя прыклады пажараў, прычынай якіх паслужыла чалавечая бестурботнасць. У рамках рэйду было праінструктавана 64 чалавекі, выпадкаў выпальвання сухой расліннасці выяўлена не было. Несумненна, прафілактычная праца дае вынік-грамадзяне задумваюцца перад тым як спаліць смецце, пры спальванні выкарыстоўваюць першасныя сродкі пажаратушэння, задумваюцца аб наступствах, а некаторыя і ва ўсе адмаўляюцца ад спальвання.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть