image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Бяспека непаўналетніх

262

На гэтым тыдні ў зале пасяджэнняў выканаўчага камітэта адбылася раённая канферэнцыя па выніках працы за 2019 год па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, гібелі дзяцей, правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх Ельскага раёна. На гэтай канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў раёна, якія сумеснымі намаганнямі намецілі шляхі вырашэння праблем і пытанняў на бягучы год.

Адкрыла канферэнцыю Ала Кохан, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ельскага райвыканкама. У сваім выступе Ала Рыгораўна праінфармавала усіх прысутных аб праведзенай працы з непаўналетнімі і іх бацькамі за мінулы год, аб поспехах і станоўчых момантах, а таксама і праблемах, якія неабходна вырашаць агульнымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых асоб. Па пытаннях прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх выступіла Ірына Мішчанка, памочнік пракурора Ельскага раёна. Аб прычынах і ўмовах здзяйснення непаўналетнімі правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў у падлеткавым асяроддзі праінфармаваў усіх прысутных Кышлар Віталь, старшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх Ельскага аддзела ўнутраных спраў. Аб арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі ў пытаннях выяўлення дзяцей, якія апынуліся ў няшчаснай сітуацыі, распавяла Марына Шульга, дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. З пытаннямі гарантавання бяспекі жыццядзейнасці дзяцей выступіў начальнік раённага аддзела па НС Вячаслаў Барысенка. У пачатку выступу Вячаслаў Рыгоравіч расказаў аб праведзенай рабоце па папярэджанні траўматызму і гібелі дзяцей аддзела за 2019 год, аб цесным і якасным ўзаемадзеянні розных структур, службаў, устаноў у вырашэнні пытанняў забеспячэння бяспекі падрастаючага пакалення. Аднак пасля гэтага ён падкрэсліў, што не варта ні ў якім разе слабець працу, якая праводзіцца ў гэтым кірунку, так як НС з дзецьмі адбываюцца штогод. У пацверджанне таму начальнік аддзела распавёў аб трагічных выпадках з дзецьмі за апошнія гады. Дзе ў кожным асобным выпадку прама ці ўскосна бачная віна бацькоў, дарослых, якія не здолелі належным чынам прадухіліць няшчасныя выпадкі з дзецьмі. У завяршэнні свайго выступлення начальнік аддзела папрасіў усіх удзельнікаў канферэнцыі ў сваёй дзейнасці надаваць пытаннях бяспекі жыццядзейнасці належнае ўвагу і прадэманстраваў відэаролік «Дзіцячая бяспека». Таксама ўсім прысутным работнікі аддзела рэкамендавалі ўсталяваць мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач!».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть