image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Дастукацца да кожнага

680
Буда-Кашалёва. Дастукацца да кожнага

За два мінулыя месяцы бягучага года ў раёне назіраецца рост пажараў. Варта падкрэсліць, што менавіта агонь забраў жыццё аднаго з жыхароў Будакашалёўшчыны.

Для таго, каб паўплываць на абстаноўку і ў рамках рэалізацыі комплексу дадатковых мер па стабілізацыі сітуацыі з пажарамі і гібеллю ад іх людзей, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Халдай сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Чабатовічы.

Пачаў сваё выступленне на сельскім сходзе Сяргей Анатольевіч з давядзення грамадзянам аператыўнай абстаноўкі з пажарамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці і Буда-Кашалёўскага раёна, прывёў прыклады гібелі людзей на пажарах. Асаблівую ўвагу звярнуў на тыя, што адбываюцца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, нагадаў асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі пры устройстве і эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама электраабсталявання.DSCN2125.JPG

Закрануў тэму дзіцячага свавольства з агнём. Маленькія дзеці, пакінутыя без нагляду, даволі часта выбіраюць небяспечныя цацкі, а наступствамі такіх “гульняў” можа стаць бяда. Каб на ранняй стадыі выявіць ўзгаранне ў доме, Сяргей Халдай прадэманстраваў прынцып устаноўкі і працы пажарнага апавяшчальніка.

Асаблівую ўвагу надаў навядзенні парадку на зямлі. Распавёў пра тое, што выпальванне сухой расліннасці забаронена, а развядзенне вогнішчаў дазволена толькі пры выкананні пэўных умоў. Растлумачыў прысутным аб мерах адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

Таксама грамадзянам быў прадэманстраваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач», дарэчы, ён з'яўляецца незаменным памочнікам у надзвычайнай сітуацыі, з яго дапамогай можна праверыць свае веды па правілах бяспекі.DSCN2143.JPG

У завяршэнне мерапрыемства ўсім прысутным была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя, дадзены адказы на пытанні, якія паступілі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть