image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Усё залежыць ад нас саміх

929
Усё залежыць ад нас саміх

4 сакавіка намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Грыгаровіч сустрэўся з работнікамі Камарынскай лясной гаспадаркі. 

Гаворка ішла аб бяспецы. Андрэй Іосіфавіч давёў да грамадзян аператыўную абстаноўку па пажарах у рэспубліцы на дадзены момант, распавёў пра асноўныя прычыны пажараў, якія ўзніклі ў нашай вобласці з пачатку бягучага года. "Ці можна пакідаць тэлевізар уключаным у разетку, сыходзячы з дому?" … гэтае пытанне прымусіла задумацца ўсіх прысутных, па іх словах, калі экран тэлевізара выключаны, то ніякай небяспекі ён не нясе, але гэта не так. Як аказваецца, толькі першыя 10 хвілін з'яўляюцца бяспечнымі, а рызыка ўзнікнення пажару ўзрастае ў разы. Таксама Андрэй Іосіфавіч распавёў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач!", у якім можна даведацца шмат новага і цікавага што тычыцца тэмы бяспекі. Гутарка з прадстаўніком МНС праходзіла ў фармаце дыялогу. Грамадзяне задавалі пытанні, якія іх цікавілі, а наўзамен атрымлівалі вельмі разгорнутыя адказы. У канцы выступу, усім была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя, а таксама паказан прафілактычны відэаролік.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть