image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Абласная Спартакіяда - Конкурс

1812
Гомель.  Абласная Спартакіяда - Конкурс

На базе Палаца лёгкай атлетыкі адбылася абласная Спартакіяда - Конкурс сярод кіруючых работнікаў органаў выканаўчай улады і Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці. Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Гомельскага гарадскога аддзела па НС Аляксандр Буракоў ўвашоў у склад каманды Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У спаборніцкую праграму ўваходзілі такія конкурсы як: дартс, бадмінтон, настольны тэніс, стральба з лука, плаванне і міні-футбол. Падрыхтоўка, сабранасць і ўпэўненасць у сваіх сілах дала свае станоўчыя вынікі. Так, у конкурсе стральба з лука, Аляксандр Сяргеевіч, набраў найвышэйшыя балы па выніку зробленых стрэлаў з лука, заняўшы пры гэтым першае месца. Прызавыя месцы каманда Гарвыканкама заняла і ў наступных конкурсах: бадмінтон - першае месца, міні-футбол - другое месца, настольны тэніс - трэцяе месца. Па выніках астатніх конкурсаў былі паказаны таксама выдатныя вынікі.

Спартакіяда згуртавала кожную каманду, але ўсё ж у выніку ўпартай барацьбы першае агульнакаманднае месца заняла каманда Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, другое месца - Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровае трэцяе месца - Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўніцтва Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўручыла камандам-пераможцам дыпломы, медалі і каштоўныя прызы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть