image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Адзіны дзень бяспекі. Дзень шосты

1304
Петрыкаў. Адзіны дзень бяспекі. Дзень шосты

У шосты дзень правядзення акцыі "Адзіны дзень бяспекі", работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па НС наведалі Канковіцкі дзіцячы-сад-базавую школу і сярэднюю школу №2 горада Петрыкава. 

З вучнямі правялі ўрокі бяспекі і арганізавалі працу навучальных пляцовак, а з персаналам правялі інструктажы аб дзеяннях пры надзвычайных сітуацыях. На памяць аб ратавальніках усім удзельнікам мерапрыемстваў былі ўручаны тэматычныя буклеты, а для замацавання атрыманай інфармацыі былі праведзены адпрацоўкі планаў эвакуацыі пры пажары.

На гэтым прафілактычныя мерапрыемствы не скончыліся, далей ратавальнікі адправіліся ў супермаркет «Еўраопт", дзе сумесна са службамі ўзаемадзеяння правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні. Падчас тактычнай задумы адбылося ўзгаранне халадзільнай устаноўкі, некалькі супрацоўнікаў крамы не змаглі самастойна пакінуць будынак. Работнікі МНС пры дапамозе ізалявальных процігазаў зрабілі разведку, выявілі пацярпелых і правялі іх эвакуацыю на свежае паветра, дзе ім аказалі дапамогу работнікі хуткай медыцынскай дапамогі. Далей ратавальнікі прыступілі да ліквідацыі "пажару", з чым справіліся на «выдатна».

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть