image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Грыгаровіч сустрэўся з жыхарамі Уборкаўскага сельскага савета

675
Намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Грыгаровіч сустрэўся з жыхарамі Уборкаўскага сельскага савета

Андрэй Іосіфавіч распавёў жыхарам вёскі аб наяўнай аператыўнай абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці і раёна, аб асноўных прычынах іх узнікнення і фактарах, якія спрыяюць гібелі людзей у агні. Звярнуў увагу грамадзян на факты ўзнікнення пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, у тым ліку пры курэнні.

Андрэй Грыгаровіч давёў асноўныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць бяды. Распавёў, што людзі, якія трапілі ў бяду, не заўсёды могуць справіцца з ёй самастойна без дапамогі адпаведных службаў. А для таго, каб пазбегнуць пажару ў кватэры ці ў хаце, неабходна выконваць вельмі простыя правілы. Андрэй Іосіфавіч распавёў жыхарам вёскі Уборак пра тое, як неабходна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Асобна закрануў тэму дзіцячага траўматызму і небяспекі тонкага лёду. У завяршэнне гутаркі ўсім прысутным быў прадэманстраваны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач» і паказаны фільм супрацьпажарнай накіраванасці.DSCN7634_thumb.jpg

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть