image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Цікава і пазнавальна!

1915
Самыя творчыя, таленавітыя і актыўныя хлопцы з сярэдніх школ горада Гомеля паказалі свае высокія веды на раённым этапе інтэлектуальнай гульні «Брэйн-рынг».

 Гульня сабрала самых эрудыяваных юных ратавальнікаў-пажарных, якія прадэманстравалі свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, адказвалі хутка і выразна на пастаўленыя пытанні, выяўляючы пры гэтым камандны дух. Кампетэнтнае журы, у сваю чаргу, уважліва сачылі за ходам гульні і вызначалі правільнасць адказу.

Але ў любым спаборніцтве павінны быць пераможцы! Так, па выніках раённага этапу гульні «Брэйн-рынг» сярод клубаў «Юныя выратавальнікі-пажарныя» «За бяспеку» месцы размеркаваліся наступным чынам:

Навабеліцкі раён: 1-е месца - Школа №4 ім. В.Маркелова, 2-е месца - Школа №41 г. Гомеля, 3-е месца - Школа №31 г. Гомеля»;

Савецкі раён: 1-е месца - Гімназія №71 г. Гомеля, 2-е месца - Школа №69 г. Гомеля, 3-е месца - Гімназія №58 ім. Ф.П.Гааза г. Гомеля;

Чыгуначны раён: 1-е месца - Школа №9 г. Гомеля, 2-е месца Школа №57 г. Гомеля», 3-е месца Школа №54 г. Гомеля;

Цэнтральны раён: 1-е месца - Школа №21 г. Гомеля, 2-е месца Школа №67 г. Гомеля, 3-е месца Школа №11 г. Гомеля.

Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі ад Гомельскага гарадскога аддзела па НС, а таксама салодкімі прызамі ад аддзелаў адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў горада Гомеля. Навучэнцы годна прайшлі ўсе выпрабаванні і лепшыя каманды працягнуць змагацца на гарадскім этапе гульні.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть