image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Бяспечны Новы год!

537

Новы год,  напэўна, самае  яркае свята. Яскравымі гірляндамі асвятляюцца не толькі ёлкі ў кожнай кватэры, але і вуліцы ўсіх населеных пунктаў. 

А яшчэ ў навагоднюю ноч выкарыстоўваецца вельмі вялікая колькасць піратэхнікі, больш, чым за ўвесь папярэдні перыяд. Кожны з нас стараецца зрабіць свята ярчэй, так бы мовіць, дадаць да яго агеньчыку. Таму пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Для таго, каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі, работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках першага этапу акцыі "Бяспечны Новы год!» наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Буда-Кашалёўскага раёна.

У першай частцы мерапрыемства ратавальнікі правялі не толькі змястоўную і пазнавальную інтэрактыўную гутарку з дэманстрацыяй відэафільмаў, але і розныя тэматычныя віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці падчас навагодніх святаў з уручэннем буклетаў «Бяспечны новы год».

У другой частцы з канцэртам выступіў фальклорны калектыў «Вяснянка» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У завяршэнне ратавальнікі павіншавалі прысутных з надыходзячым Новым годам, пажадалі шчасця, здароўя і бяспечнай святочнай ілюмінацыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть