image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Светлагорск. На адной хвалі

405
Светлагорск. На адной хвалі

Ні для каго не сакрэт, што ўсё часцей і часцей сустракаешь у навучальных установах маладых хлопцаў і дзяўчат, якія паляць. І з іх мала хто задумваецца, што ад гэтага паніжаеца якасць ведаў і самае галоўнае – здароўе навучэнцаў-курцоў. Вядома, большасць падлеткаў ведаюць, што курэнне шкодзіць здароўю, але іншая частка думае, што гэта модна і прыгожа.

У рамках трэцяга этапу акцыі мы сустрэліся з хлопцамі са Светлагорскага індустрыяльнага каледжа. Мерапрыемства наша прайшло пад лозунгам "Паліць-здароўю шкодзіць". У фармаце адкрытага дыялогу мы гутарылі з хлопцамі пра курэнне, пра тое да чаго можа прывесці згубная звычка. Заклікалі навучэнцаў да актыўнай прапаганды здаровага ладу жыцця.

Далей спецыяльна для моладзі мы падрыхтавалі інтэрактыўную гульню «No Smoking Quiz", якая разрадзіла гутарку на гэтак важную тэму. Дзве каманды адстойвалі гонар і змагаліся за званне самай эрудыраванай групы.

У гэты дзень не было пераможцаў і прайграўшых, мы ўсе былі ахоплены агульнай ідэяй. Хлопцы і дзяўчынкі атрымалі граматы, салодкія падарункі і добры настрой.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть