- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Жлобін. Абед без цыгарэт
У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у кафэ «Limoncello» работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС правялі пазнавальную праграму «No Smoking Quiz».
Наведвальнікі кафэ былі прыемна здзіўлены, убачыўшы работнікаў МНС у абедзенны перапынак, якія прапанавалі прысутным прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні.
У гульні прынялі ўдзел дзве каманды, якія ў двух раўндах адказвалі па 25 пытанняў на тэматыку асноў бяспечнай жыццядзейнасці, аб шкодзе курэння. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі зарад пазітыву, буклеты «Не прапальвай сваё жыццё!», «Дапамога побач», а самае галоўнае, інфармацыю аб тым, як небяспечна курыць у ложку, асабліва ў нецвярозым стане, даведаліся аб несуцяшальнай статыстыцы пажараў па прычыне курэння ў ложку і гібелі людзей ад іх, паглядзелі навучальныя прафілактычныя фільмы.
Работнікі МНС нагадалі, што ў большасці выпадкаў трагедый на пажарах ўдалося б пазбегнуць, калі б людзі былі больш ўважлівыя і пільныя ў дачыненні да ўласнай бяспекі і няўхільна выконвалі правілы пажарнай бяспекі ў побыце. Ратавальнікі заклікалі жлабінчан больш адказна падыходзіць да пытаннях ўласнай бяспекі, берагчы сябе і сваіх блізкіх і не пакідаць дзяцей без нагляду.
Наведвальнікі кафэ «Limoncello» у гэты сонечны лістападаўскі дзень не толькі смачна паабедалі, але і атрымалі шмат карыснай інфармацыі, накіраванай на бяспечную жыццядзейнасць.