image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Карысныя канікулы

740
Гомельскі раён. Карысныя канікулы

Школьныя восеньскія канікулы – зручны час заняцца чым-небудзь карысным. Можна намаляваць карціну, напісаць верш, ўдосталь найграцца ў гульні, а можна пазнаёміцца з тэхнікай ратавальнікаў МНС. Экскурсія ў падраздзяленні МНС - гэта добры спосаб разнастаіць жыццё школьнікаў, правесці час цікава і пазнавальна.

У рамках правядзення раённай міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» вучні школ Гомельскага раёна наведваюць падраздзялення Гомельскага раённага аддзела па НС. Так, адны з першых у пажарную аварыйна-выратавальную частку № 7 наведаліся дзецi з Прыборскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Тое, што сумаваць дзецям на такога роду мерапрыемствах не прыходзіцца – добра відаць па іх тварам. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў захапленні ад знаёмства з тэхнікай ратавальнікаў-пажарных. Кожнаму хочацца прымерыць на сябе сапраўдны пажарна-выратавальны шлем або пабываць у дыспетчарскай, куды сцякаецца ўся інфармацыя аб надзвычайных сітуацыях. Падчас экскурсіі работнікі МНС нагадваюць дзецям нумары тэлефонаў службы выратавання, правяраюць іх веды па бяспекі жыццядзейнасці: як паводзіць сябе пры пажары, што трэба казаць пры тэлефанаванні ў службу выратавання, як бяспечна карыстацца бытавой электратэхнікай і т. п.

Правілы бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях дзеці павінны вывучыць і ведаць, як табліцу множання. Экскурсіі ў падраздзяленні МНС для іх вывучэння падыходзяць як нельга лепш.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть