image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Кірмаш выхаднога дня і «Бяспечны двор»!

1280
У гэтыя выхадныя работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніком Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства сярод пакупнікоў і прадаўцоў правялі прафілактычнае мерапрыемства падчас кірмашу, якое размяшчалася на адным з самых значных месцаў горада Гомеля - плошчы Паўстання. 

Грамадзянам распавялі пра тое, як не дапусціць бяды ў сваёй кватэры і што трэба рабіць у выпадку ўзнікнення пажару. А таксама нагадалі нумары тэлефонаў службы выратавання і патрабаванні пры спальванні смецця на тэрыторыі прыватных домаўладанняў. У ходзе правядзення дадзенага мерапрыемства работнікі МНС адказвалі на пытанні грамадзян, асноўная частка якіх тычылася забеспячэння бяспекі пячнога ацяплення і ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Пасля гутаркі наведвальнікам кірмашу была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя аб мерах пажарнай бяспекі.

Гэтак жа ў гэтыя дні прадстаўнікі МНС прынялі актыўны ўдзел у правядзенні пазнавальна-забаўляльнай праграмы «Бяспечны двор». Работнікі МНС разам з дзецьмі гулялі ў навучальныя гульні, збіралі пазлы з рознымі сітуацыямі мультфільма «Чароўная кніга», супрацьпажарныя прыказкі з набору слоў, а таксама вывучылі правілы бяспечных паводзін. Але асаблівую ўвагу рабят, вядома, прыцягнула пажарная машына. Бо ў ёй дзеткі змаглі пасядзець за рулём, даведацца для чаго неабходна тое ці іншае пажарнае абсталяванне, з якім працуюць ратавальнікі і прымяраць баявую вопратку.

Выходныя дні прайшлі для ўсіх жыхароў горада Гомеля весела, цікава і пазнавальна!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть