image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Акцыя ў самым разгары

628

У рамках другога этапу акцыі «Моладзь за бяспеку» і з мэтай папулярызацыі і прапаганды дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных у Крыўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства «Адзін дзень з БМГАВП».

У час мерапрыемства юныя ратавальнікі расказалі дзецям пра сваю дзейнасць, пра падзеі і традыцыі арганізацыі, правялі віктарыну, прадэманстравалі відэафільм «Маладзёжны рух». Адметна і тое, што 12 хлопчыкаў і дзяўчынак былі прыняты ў шэрагі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных.

Не засталося па-за ўвагай і пытанне захавання правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю нагадалі навучэнцам аб прычынах узнікнення пажараў у побыце, аб мерах якія неабходна прадпрымаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Распавялі і пра мабільны прыдатак «Дапамога побач», а таксама правялі розныя конкурсы, віктарыны і прэзентацыю часопіса «Юный спасатель». А самыя актыўныя ў падарунак атрымалі брашуру «Правілы бяспечных паводзін у розных НС».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть