image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Лепшыя лекі для чалавека-увага і клопат.

779

Клопат аб пажылых людзях - задача, з якой справіцца ў адзіночку немагчыма, таму работнікі МНС, актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў - пажарных аб'ядналіся і адправіліся па адрасах, дзе ўвага проста неабходна.

У рамках першага этапу акцыі "Моладзь за бяспеку" ратавальнікі і юныя памочнікі наведалі домаўладання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражывальных пенсіянераў і інвалідаў, дзе сапраўды неабходна дапамога. Бо для пажылога чалавека самае галоўнае надаць крышачку ўвагі і праявіць клопат. Актывісты моладзевага руху стараліся наладзіць кантакт са старымі і ўпрыгожыць іх побыт сваёй прысутнасцю. Падчас візіту, работнікі МНС праверылі пажарную бяспеку домаўладання, правялі прафілактычную гутарку і самае галоўнае проста гутарылі пра жыццё, што для грамадзян пажылога ўзросту так важна. Юныя памочнікі, у сваю чаргу, дапамагалі па хаце і гародзе і ўручылі тэматычныя памяткі. Гаспадары ад усёй душы дзякавалі гасцей за прыемны сюрпрыз, маленькіх памочнікаў частавалі садавінай з уласнага агарода і прасілі прыходзіць часцей. Напрыканцы з дазволу гаспадароў, на брамцы размясшчалі налепку, якая пазначае, што работнікі МНС сумесна з актывістамі аказалі невялікую, але важкую дапамогу.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть