- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Падтрымліваем бяспеку ў працоўных калектывах
Так у працоўных калектывах і на сельскіх сходах выступілі работнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, нагадалі грамадзянам аб неабходнасці ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка ў домаўладаннях, распавялі, як прывесці ў дзеянне вогнетушыцель, правялі бліц-апытанне на веданне правілаў пажарнай бяспекі. Навучальным момантам сустрэч з'явілася прэзентацыя мабільнага прыкладання «Дапамога побач», падчас чаго работнікі арганізацый азнаёміліся з пералікам надзвычайных сітуацый, у якіх можна апынуцца і як з іх выйсці і аказаць першую дапамогу пацярпелым.
З мэтай падрыхтоўкі домаўладанняў да ацяпляльнага сезона прысутным распавялі пра патрабаванні пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў і прывялі прыклады парушэння дадзеных патрабаванняў.
У завяршэнні кожнага мерапрыемства для прагляду быў прадстаўлены навучальны фільм, і была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.