image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Дапамагаем зрабіць правільны выбар

717
Калінкавічы. Дапамагаем зрабіць правільны выбар

Прафарыентацыя – сур'ёзнае пытанне для старшакласнікаў, хлопцы і дзяўчаты задумваюцца пра сваю будучыню, жаданні, памкненні, магчымасці. Кожнаму выпускніку неабходна зрабіць самы адказны выбар у жыцці – выбар будучай прафесіі.

Для таго, каб дапамагчы моладзі зарыентавацца і прапанаваць цікавыя варыянты, работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна с курсантамі Універсітэта грамадзянскай абароны праводзяць сустрэчы з навучэнцамі выпускных класаў, асноўнай мэтай якіх з'яўляецца папулярызацыя прафесіі выратавальніка і тлумачэнне асаблівасцей паступлення ў навучальныя ўстановы МНС. У даступнай форме ратавальнікі распавядаюць навучэнцам пра асаблівасці ўступнай кампаніі ва ўніверсітэт, пра ўмовы праходжання службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.5.jpg

Практычнае навучанне прафесіі, самавыхаванне і дысцыпліна, атрыманне якасных ведаў, гарантаванае працаўладкаванне, атрыманне афіцэрскага звання і шмат іншых пераваг, якія адрозніваюць гэтую навучальную ўстанову ад іншых. Гутарка зацікавіла школьнікаў, што было відаць па вялікай колькасці задаваных пытанняў.2.jpg

У цэлым такія сустрэчы з'яўляюцца вельмі актуальнымі і неабходнымі, бо многія выпускнікі яшчэ не вызначыліся з будучай прафесіяй і некаторым з іх, магчыма, работнікі МНС дапамаглі зрабіць свой выбар.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть