image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Да ўласнай бяспекі пастаўцеся адказней!

560
Гомель. Да ўласнай бяспекі пастаўцеся адказней!

У рамках правядзення тэматычных ведамасных дзён акцыі "Адзіны дзень бяспекі» работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС сумесна з работнікамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Гомеля, прадстаўнікамі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства і работнікі філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі для работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў і пенсіянераў правялі навучальныя заняткі.

Работнікі МНС ўсім удзельнікам мерапрыемства ў чарговы раз нагадалі дзеянні ў выпадку пажару, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, распавялі пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», з дапамогай якога, можна не толькі павысіць свой узровень ведаў у бяспекі, але і даведацца першым аб неспрыяльных з'явах. Прадстаўнікі філіяла Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Звярнулі ўвагу грамадзян на праблемы бестурботных адносін да ўласнай бяспекі. Распавяла пра важнасць ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.

З нумарамі для прысутных выступілі творчыя калектывы самых актыўных наведвальнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага і Савецкага раёна, якія выканалі ўсім вядомыя песні.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть