image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Аб бяспекі на Гомельскай птушкафабрыцы

478

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх на мінулым тыдні начальнік Гомельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Егераў сустрэўся з працоўным калектывам Гомельскай птушкафабрыкі.

У сваім выступленні начальнік аддзела давёў аператыўную абстаноўку з пажарамі ў Гомельскім раёне, вобласці і Рэспубліцы. Распавёў аб асноўных прычынах узнікнення пажараў у жылым сектары, прывёў прыклады па кожнай з іх. Акцэнтаваў увагу працоўнага калектыву на неабходнасць прывядзення ў пажарабяспечны стан не толькі жылых домаўладанняў, але і дачных дамоў. Бо ў апошні час пачасціліся выпадкі ўзнікнення пажараў у дачных кааператывах і садаводчых таварыствах.

Асаблівую ўвагу Іван Егераў надаў дзіцячай бяспекі і траўматызму. У Гомельскай вобласці зафіксаваны рост колькасці пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём. Звяртаючыся да бацькоў, начальнік аддзела нагадаў, што дзяцей неабходна выхоўваць, прычым не толькі словам, але і асабістым станоўчым прыкладам.

Таксама Іван Егераў нагадаў грамадзянам аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі як у побыце, так і на працоўным месцы, распавёў аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, а таксама аб мабільным дадатку "МНС Беларусі: дапамога побач".

Акрамя таго, Іван Міхайлавіч звярнуў увагу прысутных, што з-за ўскладненні пагодных умоў у раёне ў лясах усталяваны 4-ы клас пажарнай небяспекі. Рашэннем Гомельскага райвыканкама адноўлена забарона на наведванне лясоў.

Пасля выступу кожны жадаючы змог задаць пытанне. Завяршэннем выступлення стала распаўсюджванне навучальных буклетаў, а таксама дэманстрацыя актуальнага фільма.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть