image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Заканчваюцца летнія вакацыі!

414

Лета – гэта адзін з самых прыемных, але ў той жа час небяспечных перыядаў для дзяцей. Бо па статыстыцы, найбольшая колькасць траўмаў сярод дзяцей прыпадае на летні перыяд.

З мэтай папярэджання выпадкаў узнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі і траўматызму дзяцей у горадзе Гомелі усё лета праходзіла рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Заключным мерапрыемствам у рамках акцыі стала масавае мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы каля Лядовага палаца. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці з усіх прышкольных лагераў Цэнтральнага раёна.

Работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правялі з дзецьмі прафілактычныя гутаркі, пагулялі ў бяспечныя «Крыжыкі-нулікі», пажарны баскетбол, а таксама вучыліся збіраць «ртуць». Хлопцы таксама маглі азнаёміцца з пажарна-тэхнічным узбраеннем, прымерыць баявую вопратку і фатаграфавацца ў пажарнай машыне. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі памятныя падарункі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть