image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Гэта павінны ведаць нават маленькія дзеці!

953
Калінкавічы. Гэта павінны ведаць нават маленькія дзеці!

Летнія вакацыі працягваюцца, а гэта значыць, што працягваецца і рэспубліканская акцыя “Вакацыі без дыму і агню”. Выратавальнікі Калінкавіцкага районнага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемства з выхавальнікамі  дзіцячых садкоў. 

Маленькія ўдзельнікі акцыі з захапленнем слухаюць аб чым ім гавораць і задавальненнем удзельнічаюць у   гульнях выратавальнікаў.    Вель важна, каб нават у такім узросце дзеці ўжо ведалі, як патрэбна сябе паводзіць у надзвычайных сітуацыях, а менавіта – як выклікаць дапамогу. І лепш за ўсе вычыць дзетак праз гульню. Таму, спачатку, з дапамогай заплечніка бяспекі і кацяняці Дашы, выратавальнікі даведваюцца якія ж надзвычайныя сітуацыі яны ведаюць. А потым, разам з дзецьмі, падрабязна разбіраюць ўсе небяспечныя выпадкі ў якія трапляе Даша. Далей кожны жадаючы можа паспрабавць выклікаць дапамогу па цацачнаму тэлефону. Прыемна здіўляе выратавальнікаў, што нават у ўзросце 4-5 год, некаторыя дзеці не толькі ведаюць лічбы, але і могуць самастойна набраць нумар тэлефона выратавальнікаў. Так сама, вельмі падабаецца малышам апранаць вопратку выратавальнікаў - і тут ужо выбудоўваецца сапраўдная чарга!

Вельмі прыемна слухаць, як у канцы мерапрыемства, на пытанне, кім хочуць стаць дзеці у будучыні, яны гучна адказвыюць – “ВЫРАТАВАЛЬНІКАМІ!”. Але сапраўдным станоўчым вынікам тых мерапрыемстваў, якія мы праводзім з дзецьмі, з’яўляюцца выпадковыя сустрэчы са знаемымі, якія паведваюць, што іх дачушка альбо сынок, вярнуўшыся з дзіцячага сада, без упынку расказвалі бацькам аб сустрэчы з выратавальнікамі, і што яны цяпер ведаюць, як пазбегнуць небяспечных сітуацый і што рабіць у выпадку пажару!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть