image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Папярэдзіць гібель людзей

443
Жлобін. Папярэдзіць гібель людзей

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх у Жлобінскім раёне, а таксама для інфармавання насельніцтва па пытаннях пажарнай бяспекі работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС праводзяць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах і выступаюць на сельскіх сходах.

У ходзе сустрэч работнікі МНС падрабязна спыняюцца на пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі ў кватэрах і прыватных дамах, асаблівую ўвагу надаюць выкананню правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў, газавым абсталяваннем і бытавымі катламі і, вядома ж, вядуць гутарку аб недапушчальнасці курэння ў жылых памяшканнях. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні па-ранейшаму застаецца асноўнай прычынай ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей.

Таксама ратавальнікі нагадалі аб адказнасці бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей, зрабілі акцэнт на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, прывялі прыклады гібелі дзяцей на пажарах, распавялі аб эфектыўнасці і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах і кватэрах, рэкамендавалі ўсталяваць мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач».

Падчас мерапрыемства для прысутных дэманстраваліся тэматычныя відэаролікі прафілактычнай накіраванасці.

У завяршэнне сустрэчы ратавальнікі адказалі на ўсе пытанні, далі неабходныя парады і рэкамендацыі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть