- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Петрыкаў. Крок у бяспеку
Дзеці-гэта шчасце, якое дастаецца дарагой цаной! Таму так важна, каб яны былі заўсёды ў бяспецы і пад наглядам дарослых, а каб у выпадку надзвычайнай сітуацыі дзіця не разгубілася, ратавальнікі ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» наведваюць прышкольныя лагеры, дзе навучаюць дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці.
Гэтым разам ратавальнікі адправіліся ў госці да дзяцей з Пціцкай школы. Гасцей дзятва сустракала з прадчуваннем, чагосьці цікавага і пазнавальнага. У пачатку, завязалася размова на тэму бяспекі ў доме, у летні перыяд на прыродзе і падчас купання. Абмеркавалі, якія могуць падцікоўваць небяспекі і як іх пазбегнуць. Далей дзеці з азартам прынялі ўдзел у конкурсах, тэстах і віктарынах, за што былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Для замацавання інфармацыі дзецям прадэманстравалі навучальны відэафільм.