- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Мазыр. З клопатам пра бяспеку малой Радзімы
Падчас рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» адбылося яскравае мерапрыемства на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і валанцёрскага атрада «Новае пакаленне» ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра». Галоўнымі гасцямі мерапрыемства сталі людзі сталага ўзросту.
На пачатку мерапрыемства выступілі супрацоўнікі МНС. Яны правялі прафілактычныя гутаркі, прадэманстравалі навучальныя фільмы, а таксама практычна пазнаёмілі прысутных з прынцыпам дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які настойліва раілі ўсталяваць у кожнай жылым пакоі. Каб мерапрыемства адклалася ў памяці, удзельнікі на практыцы ўдасканальвалі набытыя ўменні ў дэмеркурызацыі і ўстаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
Супрацоўнікі Мазырскай раённай арганізацыі БТЧК расказалі і паказалі прысутным, як дапамагчы пацярпеламу пры непраходнасці дыхальных шляхоў, сардэчных прыступах, апёках, траўмах, крывацёках, як не разгубіцца ў нечаканай сітуацыі.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі наглядную інфармацыю па бяспецы жыццядзейнасці ў выглядзе шматлікіх буклетаў і брашур.