image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лоеў. Дзецям аб правілах бяспечных паводзін летам

706
Лоеў. Дзецям аб правілах бяспечных паводзін летам

З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікул у Лоеўскім раёне працягваецца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню!».

На гэты раз ратавальнікі сустрэліся з дзецьмі прышкольных лагераў Чаплінскай, Суткоўскай школ, філіяла ўстановы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа" в. Пярэдзелка, дзіцячых садоў №1, №2 Лоева.

Работнікі МНС правялі прафілактычныя навучальныя мерапрыемствы, дзе акрамя розных конкурсаў, гульняў і віктарын па бяспецы жыццядзейнасці, ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на правілах бяспечных паводзін на вадаёмах, у лесе, пры навальніцы і, вядома ж, асноўным правілам пажарнай бяспекі ў побыце. Дзеці ўспомнілі нумары выкліку экстраных службаў і як выклікаць іх у надзвычайных сітуацыях. Пазнаёміліся з мабільным дадаткам «МНС Беларусі: Дапамога побач», прагледзелі мультфільм «Чароўная кніга МНС».

У завяршэнне мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю прафілактычнай накіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть