image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэчыца. Прышкольны лагер на беразе ракі Беразіна

729
Рэчыца. Прышкольны лагер на беразе ракі Беразіна

Прышкольны лагер «Рабінзоны» Азершчынскай школы нумар адзін знаходзіцца не ў сценах школы, а за некалькі дзесяткаў кіламетраў,  на беразе ракі Бярэзіна непадалёк ад пасёлка Гагалі.

Шэрагі намётаў, устаноўленыя паміж стваламі векавых соснаў, сталовая пад брызентавым дахам, ежа, прыгатаваная на вогнішчы - у наяўнасці ўсе атрыбуты «дзікага» турызму, не сапсаванага пладамі цывілізацыі. Але школьнікам і настаўнікам тут падабаецца. Нічога не можа быць лепей адпачынку ва ўмовах некранутай прыроды - упэўненыя яны!

Аднак гэтая аддаленасць не стала перашкодай для ўдзелу дзяцей у прафілактычнай акцыі МНС «Канікулы без дыму і агню". У месцы адпачынку дзяцей чакалі віктарыны, яркія конкурсы, а таксама тэматычныя мерапрыемствы. Дзеці ўспомнілі разам з ратавальнікамі правілы бяспекі, прайшлі «Школу юных пажарных» і нават праявілі фізічную падрыхтоўку, спрыт, кемлівасць і, вядома ж, веды правілаў бяспекі ў тэматычнай квэст- гульні.

Сустрэча з ратавальнікамі прайшла таксама весела і цікава, як і сам адпачынак школьнікаў у летнім лагеры.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть