image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Прафілактычная праца з бацькамі

875
Ельск. Прафілактычная праца з бацькамі

На гэтым тыдні ў рамках правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі раённага падраздзялення МНС правялі прафілактычныя выступленні на бацькоўскіх сходах у дашкольных і агульнаадукацыйных установах раёна, а таксама з будучымі мамамі ў цэнтральнай бальніцы.

Галоўная тэма гэтых выступленняў была і застаецца тэма папярэджання дзіцячага траўматызму. Ратавальнікі ў сваіх выступах зрабілі акцэнт на асноватворнай ролі бацькоў у гарантаванні бяспекі дзіцяці. Многія бацькі нават не падазраюць аб тым, што тыя ці іншыя прадметы могуць прадстаўляць небяспеку для дзіцяці. У такіх выпадках ратавальнікі даюць самы просты, але і самы дзейсны савет - зірніце на свет вачыма свайго дзіцяці. Апусціцеся на ўзровень росту малога і паглядзіце, якія прадметы могуць выклікаць у яго цікавасць і ў той жа час нанесці шкоду? Абрус з вазай, шнуры ад тэлевізара і кампутара, кубак з гарбатай, якая стаіць на краі стала, гарачыя рондалі і патэльні на пліце. Уважліва паглядзіце вакол і прыбярыце тыя прадметы, да якіх дзіця можа дацягнуцца. Тым самым вы зможаце пазбегнуць сур'ёзных праблем.

Таксама ў ходзе правядзення выступаў ажыццяўлялася дэманстрацыя відэафільмаў «Недзіцячыя гульні», «Цана імгнення».

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть