image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рэчыца. Галоўнае - бяспека

579

Супрацоўнікі Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць правядзенне прафілактычных гутарак з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў раёна. Падчас сустрэч прадстаўнікі МНС даводзяць аператыўнае становішча па пажарах, распавядаюць аб асноўных прычынах пажараў, нагадваюць дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

У сваім выступленні нагадваюць прысутным, што неабходна звяртаць увагу на бяспеку домаўладанняў, у якіх пражываюць, і самае галоўнае - на бяспеку дзяцей. Перад летнімі вакацыямі чарговы раз заклікалі бацькоў не пакідаць сваіх малых сынкоў і дачушак без нагляду нават на самы кароткі прамежак часу, бо гэтага можа аказацца дастаткова, каб здарылася непапраўнае. Дзеці нараджаюцца дзеля шчаслівага жыцця, а гібель дзяцей пярэчыць усім нормам чалавечых паводзінаў, бо гінуць малыя найперш з-за недагляду з боку дарослых. Такое паўтарацца не павінна.

Распавядалі і пра ўстаноўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, і пра мабільнае прыкладанне “МНС Беларусі. Дапамога побач”, і патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця на прысядзібных участках і многае іншае.

Напрыканцы сустрэч дэманстравалі тэматычныя відэафільмы і раздавалі буклеты і памяткі.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть