- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Нароўля. Навучанне камісій па барацьбе з п'янствам
Нараўлянскім раённым выканаўчым камітэтам сумесна з работнікамі Нараўлянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў праведзены навучальны семінар з камісіямі па барацьбе з п'янствам, на якім разгледжаны асноўныя праблемныя пытанні і недахопы ў працы камісій.
Завастрына увага намеснікаў па ідэалагічнай працы, якія курыруюць пытанні працы камісій у сваіх падведамасных арганізацыях, на работу па прафілактыцы п'янства і алкагалізму сярод сваіх работнікаў. Пад час навучання рэкамендавана установе аховы здароўя «Нараўлянская цэнтральная раённая бальніца» забяспечыць удзел лекара нарколага у пасяджэннях камісіі па барацьбе з п'янствам, а раённаму аддзелу ўнутраных спраў неабходна забяспечыць інфармаванне кіраўнікоў арганізацый аб прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем алкаголю, у тым ліку і ў побыце.