image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Работу неабходна аналізаваць

549

У Рагачоўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося падвядзенне вынікаў працы за 2018 год з удзелам намесніка начальніка ўстановы Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Максімюк Мікалая Пятровіча.

Мерапрыемства пачалося з дакладу начальніка Рагачоўскага раённага аддзела па НС Маслюкова Васіля Уладзіміравіча, які агучыў вынікі работы аддзела за 2018 год, адзначыў станоўчыя моманты ў службовай дзейнасці і акрэсліў напрамкі, на якіх трэба сканцэнтраваць увагу ў 2019 годзе.

- Вы павінны аналізаваць сваю праведзеную працу. Гэта дазволіць эфектыўна ацаніць і яе аб'ём, і якасць, - адзначыў Мікалай Максімюк. - Параўноўвайце свае вынікі з мінулым годам і паказчыкамі іншых раёнаў вобласці. Кожны работнік павінен працаваць эфектыўна на агульны вынік, ня дзелячы працу на «свая» і «чужая», тады ўвесь аддзел будзе працаваць як адзін спраўны механізм, што дазволіць справіцца з любой пастаўленай задачай.

Мерапрыемства прайшло ў форме канструктыўнага дыялогу, у якім работнікі аддзела агучылі напрацоўкі і праблемныя моманты ў напрамку дзейнасці.

У завяршэнне мерапрыемства Мікалай Пятровіч Максімюк даў аб'ектыўную ацэнку дзейнасці гарнізона за 2018 года і напярэдадні Дня выратавальніка павіншаваў рагачоўскіх калег з прафесійным святам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть