image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чачэрск. Пра бяспеку і не толькі…

582
Чачэрск. Пра бяспеку і не толькі…

У Чачэрскам раённым падраздзяленні МНС адбылося падвядзенне вынікаў службовай дзейнасці аддзела за 2018 год, у якiм прыняў удзел Першы намеснiк начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Уладзіміравіч Меркулаў.

Падчас падвядзення вынікаў былі разгледжаны пытанні  аператыўна-тактычнай дзейнасцi, дзейнасцi ў вобласці абароны насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, а таксама іншыя накірункі.

У завяршэнне мерапрыемства Аляксандр Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на якасным і ўчасным выкананні пастаўленых задач і павіншаваў усіх прысутным з надыходзячым святам - Днём Ратавальніка.

Апроч таго, Аляксандр Уладзіміравіч прыняў удзел у сустрэчы з працоўным калектывам цэнтра гігіены і эпідэміялогіі районнага цэнтра, на якой ён расказаў прысутным пра становішча ў вобласці з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі, агучыў тэму папярэджання траўматызму і згубы на пажарах дзяцей, напомніў аб недапушчэннi пакідання малагадовых без нагляду і іншыя тэмы, скіраваныя на папярэджанне пажараў у побыце і на працы.

У завяршэнне сустрэчы для прысутных быў арганізаваны паказ прафілактычнай відэастужкі, працаўнікі раённага падраздзялення МНС уручылі навочна-выяўленчую прадукцыю з прафілактычнай інфармацыяй, а Аляксандр Уладзіміравіч адказаў на пытанні грамадзян.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть