image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Сустрэнем Новы год весела і бяспечна!

1283

У Жлобінскім раёне завяршыўся 1 этап рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!». Работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС правялі інфармацыйна-забаўляльнае мерапрыемства з дзецьмі ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Пралеска".

Ратавальнікі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай распавялі дзецям пра небяспеку піратэхнічных вырабаў, прывялі прыклады няшчасных выпадкаў пры выкарыстанні піратэхнікі. Падчас правядзення мерапрыемства рабяты замацавалі веды па правілах бяспечнай эксплуатацыі піратэхнікі, усе разам яшчэ раз паўтарылі правілы бяспекі ў перыяд навагодніх і калядных святаў. Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў конкурсах «Вызначэнне матэрыялаў», «Выклік экстраных службаў», адказвалі на пытанні віктарын па АБЖ, вырашалі рэбусы. У завяршэнні мерапрыемства былі прадэманстраваны прафілактычныя відэафільмы.

Усе ўдзельнікі атрымалі мора пазітыву, салодкія прызы і наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть