image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. За бяспеку!

661
Жыткавічы. За бяспеку!

Намеснік начальніка Гомельскага абласнога кіравання МНС Новік Сяргей Леанідавіч выступіў у працоўным калектыве «Торфабрыкетнага завода», які знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне. 

Падчас сустрэчы, Сяргей Леанідавіч расказаў прысутным пра аператыўнае становішча з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі вобласці і раёна. У рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» была прыведзена статыстыка згубы людзей, якія ў стане алкагольнага ап'янення курылі ў пасцелі.

Намеснік начальніка агучыў тэму папярэджання траўматызму і згубы дзяцей на пажарах, недапушчэння пакідання дзяцей без нагляду. Напомніў важнасць усталёўкі пажарнага апавяшчальніка ў домаўласніцтве. Расказаў, якія наступствы могуць адбыцца ад бестурботнасці людзей. Яшчэ адной тэмай стала гутарка пра мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач!»

Для замацавання атрыманай інфармацыі, прысутным была прадэманстравана відэастужка «Цана імгнення», пасля якога Сяргей Леанідавіч адказаў на пытанні грамадзян.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть