image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб цыгарэта не апынулась апошняй

799

Статыстыка сведчыць: амаль 90% гібелі людзей на пажарах адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Страшная лічба! Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы МНС у перыяд з 12 па 30 лістапада праводзіць прафілактычную акцыю "Не прапальвай сваё жыццё".

Акцыя праходзіць у чатыры этапы у Рэчыцы. Першы з іх адбыўся 12 лістапада. Праходзіў ён на прыпынках грамадскага транспарту і ў салонах гарадскіх аўтобусаў. Разам з працаўнікамі МНС учасць у ім прымалі актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Размова з людзьмі пачыналась з пытанняў: “Ці Вы паліце?”, “Ці паліце ў кватэры?”, “Ці паліце, лежачы ў ложку?”. Калі ў адказ чулі “Так”, расказвалі пра небяспеку палення ў ложку, прыводзілі прыклады, калі непатушаная цыгарэта забірала чалавечае жыццё. З пасажырамі, якія не паляць, працаўнікі МНС і іх юныя памочнікі праводзілі тлумачальную гутарку па тэме папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх.

Абсалютная большасць людзей, з якімі ўдалося паразмаўляць падчас правядзення першага этапу акцыі, разумеюць значнасць паднятай праблемы. А гэта азначае, што ў тых суразмоўцаў, хто паліць, у падсвядомасці сутнасць размовы адкладзецца, што не дазволіць, лежачы ў ложку, запаліць цыгарэту, якая можа апынуцца апошняй.

На тэрыторыі Кармянскага раёна стартавала рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Першы этап акцыі прайшоў супольна з раённым спажывецкім грамадствам і актывістам Беларускага моладзевага таварыства ратаваннікаў-пажарнікаў з гімназіі гарадскога мястэчка Карма. Кропкі ўзаемадзеяння з людзьмі былі на прыпынкавых пунктах аўтакрамы па маршруце населеных пунктаў Сырск-Коласава-Гарадок-Лясавая Буда-Михалёўка-Карма. На гэтых пунктах з жыхарамі праводзілася прафілактычная гутарка, віктарына, прапанавалася памяняць цыгарэту на цукерку і ўручэнне навочна-выяўленчай прадукцыі.

Ратавальнікі разам з актывістамі раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правялі першы этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальваць сваё жыццё!» У грамадскім транспарце Рагачова - аўтобусны маршрут №2. Огнеборцы разам з юнымі выратавальнікамі-пажарнымі ў салоне аўтобуса правялі сацыялагічнае апытанне, прапанавалі пасажырам абмяняць цыгарэты на памяткі і адказаць на пытанні супрацьпажарнай віктарыны. Інспектар МНС распавёў аб жахлівым колькасці пажараў і ахвяр згубнай звычкі, адказаў на пытанні, якія цікавяць пытанні грамадзян у галіне бяспекі жыццядзейнасці.

На тэрыторыі Чачэрскага раёна праведзены першы этап рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”. Актывістамі Беларускага моладзевага таварыства ратавальнікаў-пажарнікаў супольна з ратавальнікамі быў арганізаваны маршрут бяспекі Чачэрск-Отар-Чачэрск. Падчас руху група расказала пасажырам пра небяспеку курэння ў пасцелі, бяспецы ў побыце, раздалі інфармацыйныя напамінкі, буклеты і налепкі па бяспецы жыццядзейнасці. З такой жа праграмай імпрэза была праведзена і з грамадзянамі на аўтастанцыі «Чачэрск».

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть