image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чачэрск. Светлагорск. Рагачоў. Роўны вучыць роўнага

1111
Чачэрск. Светлагорск. Рагачоў. Роўны вучыць роўнага

На тэрыторыі Чачэршчыны праведзены другі этап рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку». 

Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных супольна з ратавальнікамі наведалі адукацыйныя ўстановы. Дзеці расказалі навучэнцам пра бяспеку, нагадалі, як трэба паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, расказалі аб дзейнасці юных ратавальнікаў-пажарных, паказалі цікавыя прафілактычныя мультфільмы і правялі не менш займальныя віктарыны і конкурсы, за ўдзел у якіх навучэнцам далі невялікія сувеніры.

Другі этап рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку»  прайшоў у Светлагорску ва ўстановах адукацыі. Папулярызацыя прафесіі выратавальніка-пажарнага - асноўная мэта, якую пераследвалі арганізатары мерапрыемства.
Ратавальнікі сумесна з актывістамі правялі пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы, распавялі пра дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, паказалі відэаролікі. З хлопцамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі ў выглядзе віктарын, якія нагадалі аб правілах бяспекі. Хлопцы змаглі пабываць у ролі выратавальнікаў, апрануўшы на хуткасць баявую вопратку. А ў завяршэнні мерапрыемстваў хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі заахвочвальныя падарункі, у выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі ад МНС.

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» ратавальнікі Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства ў Звонецкой базавай школе і Гарадзецкай дапаможнай школе-інтэрнат.
Работнікі МНС пазнаёмілі навучэнцаў з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй выратавальнікаў-пажарных, распавялі аб яе мэтах, задачах і аб друкаваным выданні - часопіс «Юный спасатель». Огнеборцы разам з юнымі ратавальнікамі падрыхтавалі мноства конкурсаў і віктарын, з дапамогай якіх школьнікі змаглі выявіць самых моцных, хуткіх, спрытных, і вядома, знаўцаў АБЖ.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть