image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Рэчыца. Рагачоў. Ратавальнікі наведалі дашкалят!

926
Гомель. Рэчыца. Рагачоў. Ратавальнікі наведалі дашкалят!

З мэтай прыцягнення ўвагі жыхароў горада Гомеля да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду праходзіць трэці этап акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!».  

Ва ўсіх дашкольных установах адукацыі, работнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць з дзецьмі гульнявыя заняткі, дэманструюць тэматычны мультфільм «Чароўная кніга» і сумесна з дзецьмі паказваюць тэатралізаваныя прадстаўленні, каб дзеці ведалі, што запалкі – не цацка, а агонь – не забава!
 Работнікаў дашкольных устаноў навучаюць правілам выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння ў выпадку ўзнікнення пажару. У завяршэнні мерапрыемстваў праводзіцца вучэбная эвакуацыя.

У Рэчыцкім раёне працягваецца прафілактычная акцыя МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці”. Наступіў яе трэці завяршальны этап, у якім ратавальнікі наведвалі рэчыцкія дзіцячыя садкі.
Усяго іх у раёне 40. Дзеці, якія ў іх ходзяць, заўсёды з нецярпеннем чакаюць ратавальнікаў. Гэта і нядзіўна, бо працаўнікі МНС прыходзяць да хлопчыкаў і дзяўчынак не з пустымі рукамі. За правільныя адказы на пытанні, якія тычацца бяспекі, дзеці заўсёды атрымліваюць падарункі. А яшчэ яны прымаюць участь у гульнях, віктарынах, глядзяць упадабаныя многім мультфільмы “Цудоўная кніга”.
Ёсць яшчэ адно заданне, якое выконваюць дзеці – гэта вучэбная эвакуацыя. Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба як мага хутчэй апрануцца, пакінуць групу і выйсці на вуліцу. Самыя маленькія яшчэ не разумеюць, навошта трэба зачыняць носікі і раток, і учапіўшыся за плячо суседа кудысьці ісці. Але убачыўшы, што шлях ляжыць на вуліцу, дзе па-ранейшаму свеціць цёплае сонейка, хутка супакойваюцца і з радасцю выбягаюць ва двор. Дзеці са старэйшых груп, для якіх вучэбная эвакуацыя ўжо не ў навіну, спакойна і без усялякага хвалявання крочаць за сваімі выхавацелямі.
Мэта акцыі дасягнута: адны дзеці даведаліся пра нешта новае, іншыя замацавалі раней атрыманыя веды і навыкі. Будзем спадзявацца, што цяпер, ведаючы як прадухіліць пажар ці іншую бяду, іх жыццё стане бяспечней. Але калі бяда ўсё ж адбудзецца, яны будуць ведаць як з яе выйсці.

У апошні тыдзень рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!» ратавальнікі Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС наведваюць з прафілактычнымі мерапрыемствамі дашкольныя ўстановы адукацыі.
Для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак работнікі МНС паказваюць мультфільм «Чароўная кніга», праводзяць бяспечныя гульні і конкурсы, і вядома, раздаюць падарункі. У кожнай установе ратавальнікі ацэньваюць правільнасць дзеянняў дзяцей і персаналу пры вучэбнай адпрацоўцы плана эвакуацыі, праводзяць супрацьпажарныя інструктажы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть