image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Светлагорск. Калінкавічы. Працягваюцца летнія канікулы

1153
Гомель. Светлагорск. Калінкавічы. Працягваюцца летнія канікулы

Працягваюцца летнія канікулы, а разам з імі і прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню».

 Ужо трэцюю змену хлопчыкаў і дзяўчынак прымаюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі горада Гомеля. У першыя жнівеньскія дні ратавальнікі правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак карысныя і займальныя мерапрыемствы. Інспекцыя Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадала дзецям асноўныя правілы пажарнай бяспекі, прычыны ўзнікнення пажараў. Затым дэманстравалі серыі мультфільма «Чароўная кніга» аб правілах бяспекі на вадзе і ў лесе. Пасля чаго для ўдзельнікаў мерапрыемстваў былі арганізаваны займальныя тэматычныя пляцоўкі. Хлопцы знаёміліся з прызначэннем вогнетушыцеля, апраналі баявую вопратку і выконвалі спецыяльныя заданні ў крагах ратавальнікаў. Фінальным этапам мерапрыемстваў сталі экскурсіі ў Пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзялення, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі спецыяльную тэхніку і абсталяванне ратавальнікаў, пасядзелі ў кабіне пажарных машын. Завяршыліся экскурсіі калектыўным фота на памяць і ўручэннем ад ратавальнікаў буклетаў па бяспецы.

Рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню" выходзіць на фінішную прамую. У апошні месяц лета Светлагорскія ратавальнікі папоўняць багаж ведаў хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў Светлагоршчыны. Дзяцей чакаюць конкурсы, віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы, прагляд відэафільмаў і мультфільмаў, прафілактычныя гутаркі, экскурсія па частцы і многае іншае.

Кожнае дзіця зможа падкрэсліць для сябе карысную і патрэбную інфармацыю, якая спатрэбіцца ў жыцці. Ну і вядома ж, не каго не пакінуць абыякавымі, падарункі з рук ратавальнікаў.


Жнівень у гэтым годзе шчыры на спякоту, таму, негледзячы на народныя прыкметы, людзі, вылучыў вольную хвілінку, імкнуцца да вады. Асабліва шмат тут дзяцей, якія спрабуюць атрымаць асалоду ад апошніх дзён лета. Але варта адмеціцць, што большасць з іх знаходзяцца тут адны, без дарослых. С пачатку купальнага сезону праз газеты, па радыё і тэлебачанні да грамадзян даводзіцца інфырмацыя аб правілах паводзін на вадзе, аказання першай дапамогі. Але, як кажуць – лепш адзін раз пабачыць, чым дзесяць разоў пачуць. Узброіўшысь гэтым выказвыннем, супрацоўнікі Калінкавічскага районнага адзелу па надзвычайных сітуаціях, сумесна з таварыствам выратавання людзей на водах і актывістамі беларускага рэспубліканскага аб’яднання моладзі у рамках акцый “Канікулы без дыма і агню” і “Летні патруль” правялі прафілактычныя мерапрыемства на беразі гарадскога возера. Далучыліся да мерапрыемстваў і выхавальнікі прышкольнага лагера сярэняй школы №4. Пасля экскурсіі і тэорыі па выратаванню тапельца, выратавальнікі выратавальнага паста прерайшлі да практыкі. Прысутнічаючым былі прадэманстраваны асноўныя прыёмы выратавання чалавека у вадзе і рэанімацыйныя дзеянні пасля таго, як яго без прытомнасці дасталі на бераг. Пры гэтым, выратавальнікі падрабязна тлумачылі што і як патрыбна рабіць. Потым, усе жадаючыя атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў выратаванні   чалавека, кінуўшы яму выратальны круг ці зрабіўшы спецыяльнаму манекену сардэчна-легачную рэанімацыю. Канечне, большасці з прысутнічаючых гэтыя веды могуць ніколі не спатрэбіцца, але ж ва усялякім выпадку і не пашкодзяць.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть