image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Размова пра бяспеку

698
Мазыр. Размова пра бяспеку

22 траўня першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Мялешкін Сяргей Мікалаевіч сустрэўся з жыхарамі Барбаровского сельскага Савета.  

Сяргей Мікалаевіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай на тэрыторыі Гомельскай вобласці, распавёў аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў, а таксама аб захаванні правіл пажарнай бяспекі не толькі на працоўным месцы, але і дома, прывёў шэраг прыкладаў з гібеллю людзей, у тым ліку дзяцей. 

Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення не пакінуў па-за ўвагай тэму неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Таксама парэкамендаваў прысутным ўсталяваць у сваіх дамах аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які пільна будзе ахоўваць сон, а ў выпадку чаго - апавясціць аб узнікненні пажару. 

Напярэдадні летніх канікул Сяргей Мікалаевіч асобна спыніўся на тэме папярэджанне дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах. Работнік МНС прыводзіў факты як гібелі дзяцей на пажарах, так і атрымання дзецьмі траўмаў. Не абмінулі тэму адказнасці бацькоў за пакіданне дзяцей без нагляду. Таксама была закранута актуальная тэма ў летні перыяд - паводзіны дзяцей на вадаёмах.

 У канцы сустрэчы Сяргей Мікалаевіч парэкамендаваў усім прысутным ўсталяваць на мабільных тэлефонах дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач!». 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть