image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Данесці да кожнага

703

Як паказаў аналіз пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна за апошнія 5 гадоў, большасць пажараў адбываецца ў сельскай мясцовасці. Звязана гэта з шэрагам фактараў, якія вызначаюць і павялічваюць

рызыку ўзнікнення пажараў. 

Сюды, у першую чаргу неабходна аднесці ўзрост пабудоў. З часам прасядае фундамент, прыходзяць у заняпад сцены, што ў сваю чаргу прыводзіць да ўзнікнення расколін у корпусе печаў, пашкоджання электраправодкі і т.п. Асабліва востра такія праблемы адчуваюцца ў маланаселенных вёсках, дзе даўно няма ніякай інфраструктуры, а адзінае злучнае звяно іх жыхароў з навакольным светам – аўталаўка, якая прыязджае тры разы на тыдзень. У дні прыезду аўтамагазіна практычна ўсе жыхары вёскі збіраюцца да прызначанага месца і часу, дзеляцца апошнімі навінамі і закупляюцца ўсім неабходным. Гэтую магчымасць пагутарыць на тэму пажарнай бяспекі з людзьмі і выкарыстоўваюць работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У працэсе працы аўталаўкі, работнікі МНС растлумачваюць жыхарам вёскі асноўныя патрабаванні правіл пажарнай бяспекі, даводзяць сітуацыю, якая на тэрыторыі раёна, вобласці і рэспублікі, абстаноўку з пажарамі, абгрунтаваць неабходнасць устаноўкі АПА і растлумачыць правілы яго эксплуатацыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть