image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Сустрэча з навучэнцамі.

1291
Хойнікі. Сустрэча з навучэнцамі.
У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!» работнікі МНС правялі сустрэчу з навучэнцамі Хойніцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Сустрэчы з навучэнцамі заўсёды праходзяць цікава і займальна, хлопцы і дзяўчата актыўна ўключаюцца ў размовы пра бяспеку, удзельнічаюць у конкурсах і віктарынах, глядзяць навучальныя фільмы.

Інспектар групы прапаганды прапанаваў усім прыняць удзел у цікавай гульні «Дзе логіка?», падчас якой адначасова абмяркоўваліся і найважнейшыя правілы бяспекі жыццядзейнасці.  Інтэрактыўная віктарына, праведзеная пасля гульні, дазволіла праверыць узровень ведаў рабят у дадзенай галіне, які аказаўся даволі высокім. Акрамя конкурсаў, навучэнцы прагледзелі навучальны відэафільм, у якім наглядна было паказана, як дзейнічаць у выпадку пажару, як выкарыстоўваць вогнетушыцель і як забяспечыць бяспеку ў інтэрнаце.
У рамках мерапрыемства рабяты яшчэ раз азнаёміліся з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач ». Работнік МНС распавёў прысутным у актавай зале і аб конкурсе «Студэнты.Бяспека. Будучыня».  
У завяршэнні сустрэчы, інспектар прапаганды пазначыў, што сумесная праца з ліцэем будзе працягнутая, каб дасягнуць вельмі значнай мэты - прывіць навучэнцам веды і навыкі бяспечных паводзін.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть