image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лельчыцы. Сустрэча ў тэрытарыяльным цэнтры

508
Лельчыцы. Сустрэча ў тэрытарыяльным цэнтры
Ужо трэці месяц зіма не спыняе нагадваць нам пра сваё існаванне. Снегу звышдастаткова, маразы таксама не хочуць саступаць месца веснавой цяпла, і колькі яшчэ працягнецца гэтая зіма не вядома. У гэты перыяд абвастраецца абстаноўка з пажарамі ў жылым сектары. Часцяком з-за невыканання правілаў эксплуатацыі печаў адбываюцца пажары і гінуць людзі. Зыходзячы з аператыўных зводак адбыушыхся пажараў па рэспубліцы, большую частку загінуўшых складаюць пенсіянеры. У якіх выпадках гэта асабістая неасцярожнасць, у якіх то фактарам можа служыць сталы ўзрост, а дзе то і «стомленасць» печаў, праводкі, і іншых крыніц небяспекі ў жыллі.

Для прафілактыкі такіх выпадкаў, у Лельчыцкім раёне актывізавана работа з катэгорыяй адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян старэйшых за працаздольны ўзрост.
Так, у рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом!», Першы намеснік начальніка раённага падраздзялення МНС Сяргей Журовіч правёў прафілактычную размову з пенсіянерамі ў аддзяленні дзённага стацыянара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сяргей Фёдаравіч пагутарыў з пенсіянерамі аб правілах пажарнай бяспекі якія неабходна выконваць у побыце, прывёў статыстыку пажараў за 2017 год у раёне і вобласці. Падрабязна распавёў пра пажары з гібеллю людзей і прычынах іх узнікнення. Спыніўся на неасцярожным абыходжанні з агнём, бо ў раёне па гэтай прычыне ў 2017 годзе загінула два чалавекі. Гутарылі таксама аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, пра яго карысці і правіла ўстаноўкі. Многія з прысутных былі ўпэўненыя, што апавяшчальнік патрэбен у хаце толькі тых, хто паліць, аднак пасля выступу ўсе зразумелі сапраўднае прызначэнне АПА і паабяцалі «паставіць сваё жыццё на сігналізацыю». Пасля выступу для замацавання атрыманай інфармацыі інспектар МНС правёў віктарыну па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і паказаў прафілактычны фільм «Бяспека - у кожны дом!".
Далей навучэнцы Сярэдняй школы №2 горада Лельчыцы выступілі з канцэртнай праграмай, чым даставілі гледачам кучу пазітыўных эмоцый.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть