image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Лепшы падарунак блізкім – аўтаномны пажарны апавяшчальнік!

1374
Петрыкаў. Лепшы падарунак блізкім – аўтаномны пажарны апавяшчальнік!
На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна завяршыўся першы этап акцыі «Бяспека — у кожны дом!», падчас якога работнікі МНС наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Петрыкаўскага раёна.

У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік раённага аддзела па НС Хотянович Ігар Міхайлавіч. Ігар Міхайлавіч пагутарыў з бабулямі на тэму пажарнай бяспекі, дзе быў прыемна здзіўлены, тым што старэйшае пакаленне да сваёй бяспекі ставіцца вельмі педантычна. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік ўжо даўно ў іх не толькі на слыху, але і усталяваны ў кожным жылым пакоі. Таксама бабулі расказалі, што пажарны апавяшчальнік стаў незаменным і карысным падарункам на любое свята для блізкіх і родных людзей. Падчас акцыі прысутныя даведаліся шмат новай карыснай інфармацыі па захаванню правілаў бяспекі, якую неабходна ведаць кожнаму чалавеку. Для замацавання, аўдыторыі прадэманстравалі відэафільм "Паводзіны пры пажары". Пасля прафілактычнай часткі, прысутных чакала канцэртная праграма ад актывістаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. У завяршэнні бабулі падзякавалі гасцей за ўвагу, інфармацыю і добры настрой. Дзецям уручылі салодкія падарункі, а выратавальнікам пажадалі аптымізму і зніжэння колькасці пажараў.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть