image description
 

Установа Гомельскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь

Гомельскае АУМНС

Установа з'яўляецца тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе кіраванне ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай бяспекі.

Паштовы адрас: Рэспубліка Беларусь, 246045, г. Гомель, вул. Алімпійская, д.13.

Адрас электроннай пошты: gomel@mchs.gov.by

Тэлефон гарачай лініі: 8 (0232) 25-15-50 з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30.

Вышэйстаячы орган: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 220030 г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, д. 5. Кантактны тэлефон 8 - 017 - 203 65 60.

Асноўныя задачы:

арганізацыя і ажыццяўленне мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны, забеспячэння пажарнай бяспекі;

арганізацыя і ўдзел у межах сваёй кампетэнцыі ў забеспячэнні функцыянавання тэрытарыяльнай падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі;

ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду, кантрольных і іншых функцый у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;

кіраванне грамадзянскай абаронай;

каардынацыя дзейнасці арганізацый вобласці незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай бяспекі;

арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі дазнання па крымiнальных справах аб пажарах і парушэнні супрацьпажарных правілаў, вядзенне адміністрацыйнага працэсу;

выкананне комплексу задач і мерапрыемстваў па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы i мабiлiзацыi;

аналіз пажараў і надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, якія адбыліся, падрыхтоўка кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый;

арганізацыя, непасрэднае кіраўніцтва, каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасці падпарадкаваных органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па пытаннях гарнізоннай і дзяжурнай службаў, падтрыманне іх высокай боегатоўнасці;

правядзенне кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне падпарадкаваных падраздзяленняў адпаведнымі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, падбор, расстаноўка і выкарыстанне кадраў, фарміраванне рэзерву кадраў на вылучэнне;

арганізацыя, кантроль і кіраўніцтва фінансава-гаспадарчай дзейнасцю і эканамічнай працай  падпарадкаваных  падраздзяленняў;

матэрыяльна-тэхнічнае, рэчавае забеспячэнне і сацыяльна-бытавое забеспячэнне дзейнасці падпарадкаваных падраздзяленняў;

выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам.

 


Назад

 

Галасаванне
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть